Де Мопассан Ги - Жабрак (На Белорусском Языке)



Гi дэ Мапасан
Жабрак
Пераклад: Нiна Мацяш
Ён ведаў i лепшыя днi, хоць быў жабраком i калекам.
Яму было пятнаццаць гадоў, калi на гасцiнцы ў Варвiлi яму раструшчыла ногi
брычка. З таго часу ён i пайшоў у старцы, бадзяўся па дарогах i сядзiбах
фермераў, чыкiльгаючы на мылiцах, ад якiх плечы ў яго ўзнiмалiся ажно да
вушэй. Галава яго здавалася ўтуленай памiж iмi, як памiж дзвюма гарамi.
Падкiдыш, - кюрэ з Бiет знайшоў яго ў рове напярэдаднi Дня ўсiх святых i
ахрысцiў таму Нiкаля Тусэнам, - сiрата, якому з жалю давалi есцi, але анiчому
не вучылi, потым калека - ён трапiў брычцы пад колы, выпiўшы некалькi чарак
гарэлкi, якою дзеля смеху пачаставаў яго вясковы пекар, i з той пары -
бяздомны бадзяга, ён нiчога не ўмеў рабiць, адно выцягваў руку, каб узяць
мiласцiну.
Некалi баранеса д'Авары дазволiла яму начаваць у будцы, поўнай саломы,
каля птушнiка на ферме, якая стаяла пры замку; i ён ведаў, што ў тыя днi, калi
ўжо надта пачне даймаць голад, яму заўсёды знойдзецца на кухнi кавалак хлеба i
шклянка сiдру. Нярэдка яму перападала i некалькi медзякоў, якiя старая панi
кiдала яму з высокага ганка цi праз акно з свае спальнi. Але яна даўно
памерла.
Цяпер у вёсках яму нiчога не давалi: усе занадта прывыклi да яго; ён усiм
ужо абрыд за тыя сорак гадоў, што сноўдаўся ад халупы да халупы, цягаючы на
дзвюх дзеравячынах сваё знявечанае, акрытае лахманамi цела. Але сысцi прэч з
гэтых мясцiн ён не хацеў, - ён нiчога не ведаў на зямлi, апрача гэтага
куточка, гэтых трох-чатырох вёсачак, дзе прайшло ўсё яго няшчаснае жыццё. Ён
нiбы абвёў мяжою тэрыторыю свайго папрашайнiцтва, i яму i ў галаву не
прыходзiла, што гэтую мяжу можна пераступiць.
Ён не ведаў, цi iснуе што-небудзь яшчэ i па-за дрэвамi, якiя заўсёды былi
ў яго перад вачыма. Ён не ставiў сабе такога пытання. I калi сяляне зноў i
зноў спатыкалi яго каля сваiх палеткаў цi равоў, яны раздражнёна крычалi:
- I чаго ты вечна сноўдаешся тут, чаму не iдзеш у iншыя вёскi?
Ён прамоўчваў i iшоў прэч, апанаваны раптоўным страхам перад невядомым,
страхам галяка, якi змушае яго падсвядома баяцца ўсяго ўсялякага: новых
твараў, лаянкi, падазроных позiркаў людзей, якiм ён чужы, а найболей жандараў,
што па двое пахаджаюць па дарогах; угледзеўшы iх, ён умомант зашываўся ў
кустоўе цi хаваўся за кучу камення.
Варта было iм з'явiцца ўдалечынi, паблiскваючы галунамi на сонцы, як ён
умiг набываў незвычайную жвавасць - жвавасць звера, якога цкуюць. Ён iмгненна
саслiзгваў са сваiх мылiц, падаў, як мяшок, долу, скурчваўся, рабiўся зусiм
маленечкi, непрыкметны, нiбы затоены заяц, i бурыя лахманы яго злiвалiся з
зямлёю.
А мiж тым ён нiколi не меў нiякiх сутычак з палiцыяй. Але гэты страх i
гэтая хiтрасць сядзелi ў яго ў крывi, быццам ён атрымаў iх у спадчыну ад сваiх
бацькоў, якiх нiколi не бачыў.
У яго не было прытулку, не было даху над галавой - нават будана цi
якой-небудзь нары. Летам ён спаў абы-дзе, а зiмой з выключным спрытам залазiў
у якую-небудзь пуню цi ў стайню. Ён заўжды пакiдаў сваю сховань раней, чым яго
заўважалi. Ён ведаў усе шчылiнкi, праз якiя можна было пратачыцца ў любы хлеў;
заўсёднае карыстанне мылiцамi надало яго рукам незвычайную моц, i ён мог,
падцягваючыся, ускараскацца на самыя вышкi ў адрыне, адкуль ён, здаралася, не
вытыкаўся па чатыры-пяць дзён, калi яму перад гэтым шэнцiла назбiраць
дастаткова харчу.
Ён жыў сярод людзей, як звер у лесе, - нiкога не ведаў, нiкога не любiў, а
ў сялян выклiкаў адно абыякавую пагарду i заўсёдную варожасць. Яго празвалi



Содержание раздела